Калектыў ААТ «Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната» акрамя вытворчай дзейнасці ўдзельнічае ў грамадскім, культурным і спартыўным жыцці прадпрыемства, ўнутрызаводскіх спартыўных спаборніцтвах, конкурсах, святочных канцэртах, раённых турыстычных злётах, спартакіядах, гарадскіх ўрачыстых мерапрыемствах.Работа па гэтых напрамках вядзецца адміністрацыяй прадпрыемства сумесна з прафсаюзным камітэтам .
Адзіны дзень інфармавання 15 жніўня ў ААТ "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат" прайшоў з удзелам старшыні раённага выканкама Дзяніса Сяргеевіча Калясеня і начальніка Стаўбцоўскага РАУС Голікава Аляксандра Васільевіча. Узняты пытанні лічбавай пісьменнасці і бяспекі ў інтэрнет-прасторы.
У рамках Дня інфармавання 16 мая 2024 года з калектывам мясакамбіната правёў сустрэчу Клімавіч Дзмітрый Іванавіч - дэлегат сёмага УНС.
ОАО "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат" радасна паведамляе аб адкрыцці музея, якое адбылося 26 красавіка. Знакавая падзея прымеркавана да 95-годдзя ўтварэння прадпрыемства. Экспазіцыя музея адлюстроўвае важныя вехі ў развіцці, а таксама гісторыю асоб.